Папа: многія ахрышчаныя жывуць быццам бы Хрыстус не існуе
Ян Мойсік - Ватыкан
“Старонка сённяшняга Евангелля (Мк 6,1-6) гаворыць пра Езуса, які вяртаецца ў Назарэт і ў суботу вучыць у сінагозе, - сказаў Папа. - З таго моманту, калі Ён пакінуў гэты горад і пачаў прапаведаваць у мястэчках і навакольных вёсках, Хрыстус не ставіў нагі на сваёй радзіме. Вярнуўся. Такім чынам, уся краіна можа ўпершыню слухаць свайго сына, якога слава як мудрага настаўніка і магутнага лекара ўжо пашырылася па ўсёй Галілеі і па-за яе межамі. Але тое, што магчыма было прымаць за поспех, ператвараецца ў дзіўнае адкіненне Яго мясцовымі. Езус нават не мог учыніць там ніякага цуду, але толькі некалькі аздараўленняў! (Мк 6, 5). Падзеі гэтага дня падрабязна запісаў евангеліст Марк: жыхары Назарэту спачатку слухалі і здзіўляліся. Затым пыталіся, разгубленыя: “Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць?” і, на канец, яны абурыліся, ведаючы Яго як цесляра, сына Марыі, Які выхоўваўся сярод іх. Таму Езус завяршае фразай, якая становіцца назаўсёды агульнавядомай: “Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй” (Мк 6, 4).
Мы задаемся пытаннем, чаму жыхары, з якімі вырас Езус, пераходзяць ад захаплення да недавер’я? Яны робяць параўнанне паміж сціплым паходжаннем Езуса і Яго цяперашнімі здольнасцямі: Ён быў цеслярам, не завершыў вучобы, але прапаведвае лепш за кніжнікаў і чыніць цуды. Замест таго, каб адкрыцца да рэчаіснасці, яны здзіўляюцца. Паводле жыхароў Назарэту, Бог занадта вялікі, каб мог панізіцца, каб дазволіў гаварыць праз так простага чалавека. Гэта ёсць скандал уцелаўлення: трывожыць падзея, што Бог, які стаў плоццю і думае розумам чалавека, працуе і дзейнічае чалавечымі рукамі, любіць з чалавечым сэрцам, Бог, які стамляецца, есць і спіць, як кожны з нас. Сын Божы перагортвае ўсе чалавечы схемы: не вучні абмылі ногі Пану, але Пан абмыў ногі сваім вучням: (Ян 13, 1-20). Гэта з’яўляецца крыніцай скандалу і недавер’я не толькі ў гэтай эпосе, але ў кожнай эпосе, таксама і сёння.
Пераварот, які здзейсніў Езус, прымушае яго вучняў учора і сёння да асабістай і сумеснай праверкі. Нават і ў наш час можа здарыцца, ён жывіць прадузятасці, якія перашкаджаюць зразумець рэальнасць. Але сёння Пан заклікае нас прыняць стаўленне пакорлівага слухання і паслухмянага чакання, таму што Божая ласка часта прыходзіць да нас дзіўным чынам, які не адказвае нашым чаканням. Падумаем, напрыклад, пра Маці Тэрэзу з Калькуты. Маленькая законніца - ніхто не даваў дзесяць капеек за яе – якая ішла на вуліцы, каб узняць паміраючых, каб яны мелі годную смерць. Гэтая маленькая законніца малітвай і сваёй працай ўчыніла цуды! Маленькая жанчына рэвалюцыянавала міласэрную працу ў Касцёле. Гэта прыклад нашага дня Бог не дазваляе на наш недавер.
Мы павінны імкнуцца адкрываць нашыя сэрцы і розумы, каб здолець прыймаць боскую рэальнасць, якая прыходзіць да нас. Справа ідзе пра веру: адсутнасць веры - гэта перашкода для Божай ласкі. Многія ахрышчаныя жывуць так, як быццам бы Хрыстус не існаваў: яны паўтараюць жэсты і знакі веры, але не адпавядаюць рэальнай прыхільнасці да асобы Езуса і да яго Евангелля. Кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб паглыбіць гэтую фундаментальную прыналежнасць, імкнучыся сведчыць пра яе сваім паслядоўным ладам жыцця, пуцяводнай ніткай якога з’яўляецца любоў.
Папросім Пана праз заступніцтва Панны Марыі, каб змякчыў цвёрдасць сэрца і вузкасць розуму, каб мы адкрыліся да Яго ласкі, Яго праўды і Яго місіі дабрыні і міласэрнасці, якая адрасавана ўсім, без якога-небудзь выключэння”.