Папа прызначыў старшынь-дэлегатаў на Сінод Біскупаў
Аб гэтым паведаміла 14 ліпеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду.
Згодна з рашэннем Пантыфіка, імі сталі кардынал Луіс Рафаэль I Сако, Патрыярх Вавілона Халдэйскага і старшыня Сінода Халдэйскай Царквы (Ірак), кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіны (Мадагаскар), і кардынал Чарльз Маунг Бо, арцыбіскуп Янгона (М’янма).
Старшыня-дэлегат Сінода Біскупаў узначальвае сінадальныя Асамблеі ад імя Пантыфіка. У яго абавязкі ўваходзіць агульнае кіраванне працай, размеркаванне спецыяльных заданняў паміж членамі Сінода, калі гэта неабходна для больш якаснай і эфектыўнай працы Асамблеі, а таксама подпіс актаў, прынятых па выніках пасяджэнняў.
Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. з удзелам іерархаў з усяго свету.