Папа ўзначаліў кансісторый: сем новых святых
Было абвешчана, што кананізацыя сямі благаслаўлёных пройдзе ў Ватыкане 14 кастрычніка 2018 г.
Святымі будуць абвешчаны: 19-гадовы італьянец Нунцыа Сульпіцыа; папа Павел VI; арцыбіскуп Сан-Сальвадора Оскар Арнульфа Рамэра, які прыняў мучаніцкую смерць ад рук баевікоў з нянавісці да веры ў 1980 г.; кс. Франчэска Спінэлі, дыяцэзіяльны святар, заснавальнік Інстытута Сясцёр Адаратарак Найсвяцейшага Сакрамэнту; дыяцэзіяльны святар, кс. Вінчэнца Рамана; Марыя Катарына Каспер, заснавальніца манаскага Інстытута Бедных Служак Езуса Хрыста; Назарыя Ігнасія ад святой Тэрэзы ад Езуса, заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак “Cruzadas de la Iglesia”.
Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве або сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.