Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю за бежанцаў і мігрантаў

У пятніцу, 6 ліпеня, у базыліцы св. Пятра Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу ў інтэнцыі мігрантаў і бежанцаў, паведаміла 4 ліпеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Літургія будзе прымеркавана да пятай гадавіны візіту Пантыфіка на італьянскі востраў Лампедуза і стане часам малітвы за загінулых і выратаваных, а таксама за тых, хто дапамагае асобам, вымушаным пакідаць радзіму.

На Эўхарыстыі чакаецца прысутнасць каля 200 бежанцаў і асоб, якія імі апякуюцца.

Святы Айцец наведаў міжземнаморскі востаў Лампедуза, размешчаны на поўдзень ад Сіцыліі, 8 ліпеня 2013 г. Такім чынам ён хацеў звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на лёсы тысяч людзей, якія, рызыкуючы сваім жыццём, адпраўляюцца ў падарожжа на перагружаных лодках, каб патрапіць у Еўропу.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 ліпеня 2018, 15:26