Пошук

Выратаваныя мігранты на беразе Міжземнага мора Выратаваныя мігранты на беразе Міжземнага мора 

Святы Айцец занепакоены лёсам мігрантаў у Міжземным моры

Францішка непакоіць лёс мігрантаў, якія дабіраюцца на лодках у еўрапейскія краіны Міжземнамор’я, падвяргаючы сваё жыццё небяспецы.

Папа скіраваў адмысловы зварот 22 ліпеня 2018 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

“У апошнія тыдні надыходзяць драматычныя навіны аб крушэнні лодак, запоўненых мігрантамі, у водах Міжземнага мора. Я выказваю свой смутак у сувязі з падобнага роду трагедыямі і запэўніваю ў маёй памяці і малітве за загінулых і іх сем’і. Звяртаюся з сардэчным заклікам да міжнароднай супольнасці, дзейнічаць рашуча і хутка, каб пазбегнуць паўтарэння падобных трагедый і гарантаваць бяспеку, павагу да правоў і годнасці ўсіх”, - сказаў Пантыфік.

З пачатку 2018 г. на шляху ў Іспанію загінулі 294 мігранты, 1004 – па шляху ў Італію, 45 – у Грэцыю і на Кіпр.

Папа заклікаў да ратавання мігрантаў
Навіна ў фармаце аўдыё
22 ліпеня 2018, 12:37