Пошук

Афіцыйны лагатып СДМ-2019 Афіцыйны лагатып СДМ-2019 

Ватыкан афіцыйна пацвердзіў – Папа паедзе ў Панаму на СДМ-2019

Папа паедзе на глабальны моладзевы форум, пацвердзілі ў Ватыкане. 34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г.

Папа паедзе на глабальны моладзевы форум, пацвердзілі ў Ватыкане. “З нагоды правядзення наступных Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме, прымаючы запрашэнне панамскіх урада і епіскапату, Францішак наведае Панаму 23-27 студзеня 2019 г”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду Грэга Бёрка.

34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях, запланаваныя на 17-21 студзеня, будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Звычайна моладзевы форум праходзіць летам, але ў гэтым выпадку пры выбары даты правядзення галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. У звычайную для правядзення Дзён пару тут сезон дажджоў.

Панамскія арганізатары, як яны самі заяўлялі раней, плануюць прадставіць моладзі свету прыродны і жыццёвы каларыт краіны. Яны лічаць, што Панама з’яўляецца выдатным месцам для правядзення моладзевага форуму, таму што гэта “зямля-мост” паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай, і, разам з тым, краіна, размешчаная “на перыферыі” кантынента.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 ліпеня 2018, 11:55