Пошук

Папа падчас візіту ў марыйны санктуарыі ў ірланскім мястэчку Нок Папа падчас візіту ў марыйны санктуарыі ў ірланскім мястэчку Нок 

Пантыфік прывітаў ірландскіх вязняў

Папа прывітаў вязняў, якія знаходзяцца ў турмах Ірландыі. Асаблівы зварот ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 26 жніўня 2018 г. прайшла ў марыйным санктуарыі ў ірландскім мястэчку Нок.

“Жадаю скіраваць асаблівае прывітанне мужчынам і жанчынам, якія знаходзяцца ў турмах гэтай краіны, і падзякаваць асабліва тым, сярод іх, якія пісалі да мяне, ведаючы, што я наведаю Ірландыю. Запэўніваю вас і вашых блізкіх у маёй блізкасці і малітве. Няхай Марыя, Маці Міласэрнасці, чувае над вамі і ўмацоўвае ў веры і надзеі”, - сказаў Папа.

Пасля ўдзялення благаслаўлення Святы Айцец накіраваўся ў мясцовы аэрапорт, адкуль вылецеў у Дублін, дзе працягне ўдзел у ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 жніўня 2018, 12:24