Пантыфік да сужонкаў: сям’я – лепшае месца для перадачы веры
Спачатку Пантыфік правёў некалькі хвілін у маўклівай малітве перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у адной з капліц святыні, у якой гарэла свечка ў памяць аб ахвярах злоўжыванняў духавенства.
Затым Святы Айцец выслухаў сведчанне сужэнскай пары з 50-гадовым стажам, падкрэсліўшы, што моладзь мае патрэбу ў мудрасці пажылых людзей. Гэта сведчанне “з’яўляецца каштоўным рэсурсам для маладых пар, якія глядзяць ў будучыню з эмоцыямі і надзеяй... і магчыма з невялікай трывогай”, сказаў Папа.
Францішак адказаў таксама на пытанні дзвюх маладых пар, адно з якіх тычылася перадачы веры ў сям’і. Папа заўважыў, што “хатні Касцёл”, дзе бацькі даюць спакойны і штодзённы прыклад, любячы Пана і пакладаючы надзею на Яго слова – гэта прывелеяванае месца для перадачы веры дзецям.
“Яны бачаць як маці і бацька ставяцца адзін да аднаго, як клапоцяцца адзін пра аднаго і іншых, як любяць Бога і Касцёл. Так дзеці могуць дыхаць свежым паветрам Евангелля і вучыцца разумець, выносіць суджэнні і дзейнічаць згодна з верай, якую атрымалі ў спадчыну”, - сказаў Папа.
- дадаў ён.
Святы Айцец заклікаў маліцца ў сям'і, размаўляць пра святыя і добрыя рэчы, дазволіць, каб Панна Марыя ўвайшла ў сямейнае жыццё, святкаваць хрысціянскія святы і разам з дзецьмі клапаціцца пра бедных і маргіналізаваных.
Францішак падкрэсліў, што цноты і праўды, якім вучыць Пан не заўсёды папулярныя ў сучасным свеце, які ігнаруе слабых, уразлівых і ўсіх, каго лічыць “непрадуктыўнымі”.
- пажадаў ён.
Францішак спаслаўся на словы, адносна таго, што чалавек губляе здольнасць любіць, якія пачуў некалькі месяцаў таму.
“Павольна, але рашуча, мы забываем прамую мову пяшчотнасці, сілу лагоднасці. Не можа быць рэвалюцыі любові без рэвалюцыі пяшчоты! Няхай ваш прыклад, вядзе вашых дзяцей, каб сталі больш клапатлівым пакаленнем, поўным любові, багатым верай, дзеля аднаўлення Касцёла і ўсяго ірландскага грамадства”, - пажадаў прысутным на сустрэчы Святы Айцец.
Пасля візіту ў прокатэдральны дублінскі касцёл Пантыфік накіраваўся ў прытулак для бяздомных сем’яў, якім апякуюцца мясцовыя капуцыны. Тут Папа прабыў каля трыццаці хлінін. Візіт насіў прыватны характар.