Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro moderato
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з ірландскімі біскупамі Папа падчас сустрэчы з ірландскімі біскупамі 

Папа: барацьба Касцёла са злоўжываннямі – прыклад для ўсіх

На заканчэнне свайго візіту ў Ірландыю Францішак даў настаўленні мясцовым біскупам, з якімі сустрэўся вечарам 26 жніўня 2018 г. у дамініканскім кляштары ў Дубліне.

Святы Айцец падкрэсліў, што жадае падтрымаць дзейнасць мясцовага епіскапату. “Я асабліва ўдзячны вам за клопат, які вы аказваеце бедным, адчужаным і патрабуючым дапамогі, як аб гэтым сведчыць ваш нядаўні пастырскі ліст на тэму бяздомных і залежнасцей. Я таксама ўдзячны за дапамогу, якую вы аказваеце вашым святарам, боль і расчараванне якіх, па прычыне нядаўніх скандалаў, часта ігнараваліся”, - сказаў Пантыфік.

Адной з тэмаў размовы Францішка з іерархамі былі злоўжыванні ў Касцёле ў Ірландыі і выпраўленне памылак мінулага. Ён высока ацаніў строгі падыход епіскапату да стварэння бяспечных умоў для непаўналетніх у касцёльных структурах.

“[У Ірландыі, як і іншых месцах, сумленнасць і ўсебаковасць, з якой Касцёл вырашыў пераадолець гэтую балючую главу сваёй гісторыі, можа стаць прыкладам і заклікам для ўсяго грамадства. Працягваеце так і надалей]”

- заахвоціў біскупаў Пантыфік.

Святы Айцец прызнаў, што раны, нанесеныя злоўжываннямі, з’яўляюцца вельмі балючымі, але заклікаў памятаць, што “мы былі збаўлены дзякуючы прыніжэнню Божага Сына”, а гэта павінна напаўняць адвагай.

“[Раны Хрыста даюць нам мужнасць. Калі ласка, прашу вас аб блізкасці да Пана і Божага люду. Блізкасць... Не паўтарайце паводзінаў, якія характарызаваліся аддаленнем і клерыкалізмам, і часам, у вашай гісторыі, стваралі па-сапраўднаму аўтарытарны, цвёрды і аўтакратычны вобраз Касцёла]”

- заахвоціў Пантыфік.

Папа нагадаў, што асноўным выклікам для Касцёла з’яўляецца перадача веры ў яе цэласнасці і прыгажосці, а сем’і – як прадэманстравала Сусветная сустрэча ў Дубліне – становяцца ўсё больш свядомымі сваёй незаменнай ролі ў гэтым кантэксце. Вера павінна галоўным чынам перадавацца ў сям’і, дадаў ён.

Паводле Францішка, на выправабанні, з якімі сустракаецца Касцёл, трэба глядзець як на нагоду для ўнутранага абнаўлення і пошуку новых шляхоў для жыцця і місійнай дзейнасці.

“З пакорай і даверам да Божай ласкі, вы зможаце распазнаць новыя шляхі для гэтых нашых новых часоў і паўстаць на іх. Будзьце адважнымі і крэатыўнымі. Я ўпэўнены, што моцнае місійнае пачуццё, укаранёнае ў душы вашага народа, натхніць вас на крэатыўныя шляхі, каб сведчыць аб праўдзе Евангелля і дапамагаць супольнасці вернікаў узрастаць у любові Хрыста і руплівасці на карысць пашырэння Яго Валадарства”, - сцвердзіў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 жніўня 2018, 10:34
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031