Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cloudburst - Nubifragio
Расклад Падкасты
Алтар для Капліцы супакою ў Непакалянаве ў Ватыкане Алтар для Капліцы супакою ў Непакалянаве ў Ватыкане 

Пантыфік благаславіў алтар малітвы за мір

Папа благаславіў алтар, перад якім будуць адбывацца спецыяльныя малітвы ў інтэнцыі міру. Гэта адбылося 29 жніўня 2018 г. перад агульнай аўдыенцыяй у Ватыкане.

Алтар будзе размешчаны ў адмысловай Капліцы супакою, якую 1 верасня ўрачыста адкрыюць ў польскім мястэчку Непакалянаў у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”, якую рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” (Communità Regina della Pace).

Праект прадугледжвае стварэнне цэнтраў эўхарыстычнай адарацыі і няспыннай малітвы за мір у самых неспакойных кропках свету. Плануецца, што іх будзе дванаццаць, па колькасці зорак на кароне Маці Божай. Капліца ў Непакалянаве стане ўжо восьмай.

Раней былі створаны месцы адарыцыі і малітвы ў інтэнцыі міру: у Іерусаліме (Ізраіль), Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна), Азёрным (Казахстан), Ямусукры (Кот-д’Івуар), Бэтлееме (Палестына), Кібехе (Руанда) і Нам’янгу (Паўднёвая Карэя). Падобныя капліцы плануецца пабудаваць таксама ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках, Аўстраліі і Акіяніі. Кожны алтар, які ўстанаўліваецца ў іх, благаслаўляе Папа.

“Супольнасць Каралевы Супакою” была заснавана ў 2008 г. у Радаме, у Польшчы. Малітоўная ініцыятыва падтрымліваецца польскім епіскапатам.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 жніўня 2018, 10:37
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031