Пантыфік: хрысціянін не можа адмовіцца ад мары лепшага свету
Падпісанае Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, яно спасылаецца на тэму форуму: “Сілы, якія рухаюць гісторыяй, тыя ж, што робяць чалавека шчаслівым”.
Пасланне з’яўляецца своеасаблівай рэфлексіяй пра месца і ролю хрысціян у свеце, “у якім узводзіцца ўсё больш і больш сцен замест мастоў; у якія мы ўсё часцей замыкаемся замест таго, каб заставацца адкрытымі для іншых; у якім расце недавер замест жадання браць на сябе адказнасць за змены; расце недавер замест надзеі”.
, - гаворыцца ў тэксце.
Тут падкрэсліваецца, што ўваскрасенне Хрыста не з’яўляецца толькі гісторыяй: “яно ўтрымлівае жыццёвую сілу, якая прыйшла ў гэты свет”, “там, дзе здаецца, што ўсё памерла, ёсць насенне жыцця”, “гэта неперасягнутая сіла”. У завяршэнні паслання гаворыцца, што ніякая сіла, ніякая рэвалюцыя не могуць задаволіць чалавечае сэрца. Гэта можа зрабіць толькі Бог.
Сустрэчу сяброўства паміж народамі вось ужо 39-ы год арганізуе каталіцкі рух “Камунія і вызваленне” (Comunione e liberazione). Яна з’яўляецца найбуйнейшым сходам свецкіх вернікаў у Італіі.