Пошук

Мост Марандзі ў Генуі Мост Марандзі ў Генуі 

Пантыфік даручыў Божай міласэрнасці ахвяр катастрофы ў Генуі

Францішак выказаў смутак і спачуванні ў сувязі з трагедыяй на поўначы Італіі. 15 жніўня 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, ён заклікаў да малітвы за загінулых і пацярпелых.

“Я асаблівым чынам думаю пра пацярпелых у выніку катастрофы, якая адбылася ўчора ў Генуі і прывяла да ахвяр і страт сярод насельніцтва. Даручаю Божай міласэрнасці тых, хто страціў сваё жыццё, выказваю сваю духоўную блізкасць іх сем’ям, параненым, эвакуіраваным і ўсім тым, хто пакутуе па прычыне гэтай драматычнай падзеі. Запрашаю вас далучыцца да мяне ў малітве за ахвяр і іх блізкіх”, - сказаў Пантыфік.

У горадзе Генуя дагэтуль разбіраюць абломкі аўтамабільнага моста, які абрушыўся напярэдадні раніцай падчас залевы. Паводле апошніх звестак, загінулі па меншай меры 38 чалавек. Ахвяры трагедыі – гэта аўтамабілісты, якія ехалі па мосце, а таксама людзі, якія былі пад ім. Кавалак мосту абваліўся, калі на ім быў затор. Гэта адбылося ў дзесяць раніцы падчас моцнай залевы. Па мосце Марандзі звычайна рухаецца шмат транспарту, таму што ён злучае Італію з поўднем Францыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 жніўня 2018, 11:49