Пошук

Лагатып візіту Папы ў Літву Лагатып візіту Папы ў Літву 

Папа ў Літве: адкрылася рэгістрацыя пілігрымаў

У Літве ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка да візіту Святога Айца. Тут адкрылася рэгістрацыя пілігрымаў на папскія падзеі. Ёсць магчымасць заявіць прысутнасць як асобных пілігрымаў, так і груп.

Францішак будзе знаходзіцца ў краінах Балтыі 22-25 верасня 2018 г. – дакладна ў 25-ю гадавіну гістарычнага візіту сюды св. Яна Паўла II.

З 1 жніўня 2018 г. у Літве, у якой Пантыфік правядзе першыя два дні свайго падарожжа, адкрылася рэгістрацыя пілігрымаў на папскія падзеі. Тыя, хто жадаюць прыняць удзел у мерапрыемствах, могуць зарэгістравацца праз спецыяльны вэб-рэсурс: popieziausvizitas.lt, які функцыянуе на дзвюх мовах: англійскай і літоўскай. Там ёсць магчымасць заявіць прысутнасць як асобных пілігрымаў, так і груп.

На старонцы можна замовіць квіткі і на сустрэчу з моладдзю ў Вільнюсе – 22 верасня, – і на св. Імшу ў Каўнасе – 23 верасня. Квіткі ў асобныя сектары можна будзе атрымаць у электронным выглядзе. Дата завяршэння прыняцця замоў не вызначана, магчыма, сістэма рэгістрацыі будзе дзейнічаць да размеркавання ўсіх месцаў.

На тым жа вэб-рэсурсе прымаюцца заяўкі на акрэдытацыю для прадстаўнікоў СМІ: прэсы, радыё і тэлебачання. У сувязі са спецыяльнымі мерамі бяспекі, гэта можна зрабіць толькі да 13 жніўня.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 жніўня 2018, 11:47