Пошук

Дзеці вітаюць Папу ў талінскім аэрапорце Дзеці вітаюць Папу ў талінскім аэрапорце 

Пантыфік пачаў візіт у Эстонію

Святы Айцец прыбыў у Эстонію – апошнюю з трох балтыйскіх краін, якую наведае ў рамках свайго ХХV Апостальскага падарожжа.

25 верасня 2018 г. каля 9.40 па мясцовым часе самалёт авіякампаніі “Air Baltic” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў талінскім аэрапорце. Францішка сустракала Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, прадстаўнікі ўраду і мясцовага Касцёла.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ў традыцыйных строях уручылі Папу кветкі, а дзіцячы хор праспяваў для высокага госця эстонскі народны спеў. Святы Айцец асабіста прывітаў кожнага з выканаўцаў і зрабіў з імі сумеснае фота.

З аэрапорта Пантыфік накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе адбылася яго прыватная сустрэча з кіраўніком дзяржавы, пасля якой ён звярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

Рэпартаж з цырымоніі прывітання Папы ў талінскім аэрапорце
Навіна ў фармаце аўдыё

 

Photogallery

Эстонія сустракае Францішка
25 верасня 2018, 08:35