Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Фрацішак падчас св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай Фрацішак падчас св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай 

Францішак у Аглоне: Марыя заклікае нас да братэрства

Панна Марыя стаіць побач з пакутуючымі і заклікае да прабачэння і будавання братэрства, заўважыў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 24 верасня 2018 г. у санктуарыі Маці Божай Аглонскай у Латвіі.

У гаміліі Папа спаслаўся на дэвіз свайго падарожжа ў Латвію: “Пакажы нам сваю Маці”. Ён заўважыў, што на старонках Евангелля св. Яна Панна Марыя з’яўляецца ў дзвюх сітуацыях: на вяселлі ў Кане і пад крыжам свайго Сына Езуса.

Францішак заўважыў, што Марыя паказвае сябе ў першую чаргу побач з тымі, хто пакутуе; з тымі, ад каго ўвесь свет уцякае; побач з тымі, каго судзяць, каго ўсе асуджаюць, каго дэпартуюць.

“[Яна не толькі з тымі, хто падвяргаецца прыгнёту ці эксплуатацыі, але і з тымі, хто знаходзіцца “па-за сістэмай”, на ўзбочыне грамадства. З імі ёсць таксама Маці, прыбітая да крыжа неразумення і пакут]”

- заўважыў Пантыфік.

Паводле Францішка, Маці Божая таксама паказвае нам, якім чынам трэба прысутнічаць у падобных сітуацыях – не мімалётна і павярхоўна, але рашуча і грунтоўна, каб усе адчужаныя члены грамадства маглі адчуць ласкавую блізкасць гэтай Маці.

“Таксама і мы пакліканы “дакрануцца” да пакут іншых. Выйдзем насустрач нашаму народу, каб суцяшаць і суправаджаць яго. Не будзем баяцца адчуць моц пяшчоты і ўвайсці ў канкрэтнае жыццё іншых”, - заклікаў ён.

Францішак адзначыў важнасць адкрытасці і сапраўднай блізкасці да людзей, бо, паводле яго слоў, не дастаткова толькі знаходзіцца ў адным асяроддзі, але трэба з любоўю прымаць іншых.

“Колькі сужонкаў маглі б распавесці гісторыю таго, як яны былі блізкімі, але не разам; колькі маладых людзей адчуваюць больш гэтай аддаленасці ад дарослых; колькі пажылых людзей адчуваюць халодны дагляд, але не адчуваюць, што аб іх клапоцяцца і прымаюць з любоўю, - зазначыў ён.

Пантыфік заўважыў, што цяжка быць адкрытымі на тых людзей, якія прычынялі зло. Нават у кантэксце палітычнай рэальнасці, варта памятаць, што Марыя паказвае сябе як жанчына, адкрытая на прабачэнне, здольная забываць крыўды, падкрэсліў Папа.

“[Мансеньён Слосканс, які спачывае тут, пасля таго, як быў арыштаваны і сасланы далёка, пісаў сваім бацькам: “Прашу вас з глыбіні душы: не дазвольце, каб помста і лютасць пасяліліся ў вашых сэрцах. Калі мы дазволім на гэта, не будзем сапраўднымі хрысціянамі, але фанатычнымі”]”

- сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў латвійскіх вернікаў зноў адкрыць для сябе каштоўнасць паўсюднага братэрства, а таксама будаваць адзінства з павагай да адментасцяў.

Напраканцы св. Імшы Францішак падзякаваў усім, хто спрычыніўся да арганізацыі яго візіту ў Латвію, у прыватнасці кіраўніку дзяржавы і прадстаўнікаў уладам. Пасля літургіі Папа накіруецца ў рыжскі аэрапорт, адкуль вылеціць у Вільнюс, дзе правядзе бліжэйшую ноч.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 верасня 2018, 11:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930