Пантыфік звярнуўся да латвійскіх палітыкаў
Сустрэча Папы з істэблішментам Латвіі адбылася 24 верасня 2018 г. у Прэзідэнцкім палацы ў Рызе. У прамове Францішак заўважыў, што гэта краіна прайшла праз цяжкія выпрабаванні, але сёння з’яўляецца адным з галоўных культурных, палітычных і партовых цэнтраў рэгіёну.
“Вашы прадстаўнікі ў сферы культуры і мастацтва, асабліва ў свеце музыкі, добра вядомыя за мяжой. Сёння я таксама меў магчымасць ацаніць гэта ў аэрапорце. Таму я думаю, што ў вашых адносінах можна ўжыць словы псальміста: “Ты нараканне маё замяніў на танец” (Пс 30,12)”, - сказаў Папа.
- дадаў ён.
Францішак заўважыў, што сёлета Латвія адзначае 100-годдзе незалежнасці, здабыццё якой далося вялікім коштам і стала магчымым дзякуючы караням народа, да якіх належыць таксама хрысціянства, з вялікі багаццем экуменічнага супрацоўніцтва.
Святы Айцец падкрэсліў, што праца на карысць свабоды азначае клопат пра цэласнае развіццё, а таксама інтэграцыю людзей і супольнасцей. Спасылаючыся на дэвіз сваёй пілігрымкі – “Пакажы нам сваю Маці” – Папа заўважыў, што “мацярынства” Латвіі “адлюстроўвацца ў здольнасці прасоўваць стратэгіі, якія могуць быць па-сапраўднаму эфектыўнымі і арыентаванымі на канкрэтныя абліччы сем’яў, пажылых людзей, дзяцей і моладзі, больш чым на прымат эканомікі над жыццём”.
- сцвердзіў Францішак.
Святы Айцец зазначыў, што развіццё грамадства вымяраецца не колькасцю яго матэрыяльных багаццяў, але прагненнем даваць жыццё і ствараць будучыню. Гэта магчыма ў той меры, у якой існуе ўкаранёнасць у мінулым, крэатыўнасць у сучаснасці, а таксама давер і надзея на будучыню, дадаў ён.
На заканчэнне прамовы Папа запэўніў прадстаўнікоў латвійскіх уладаў у сваёй малітве да Бога, “каб працягваў суправаджаць, благаслаўляць і рабіць працу” іх рук для дабра народа.