Святы Айцец: Няхай Літва служыць маяком надзеі
“Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?” (Мц 27,46) – гэты крык нашага Пана не перастае гучаць сярод гэтых муроў, адзначыў Папа. “Гэта Вялікая Пятніца болю і горычы, роспачы і бяссілля, жорсткасці і бессэнсоўнасці, якую перажыў літоўскі народ”, - сказаў Францішак.
У сваёй малітве Пантыфік прасіў, каб гэты крык не дазволіў нам, сучаснікам, забыць урокі мінулага і ахвяру нашых папярэднікаў, каб даваў мужнасць рашуча будаваць мірныя сёння і заўтра, каб быў для нас стымулам “не дастасоўвацца да часовай моды, спрошчаных слоганаў і любой спробы зменшыць ці пазбавіць чалавека годнасці”, якою Бог яго надзяліў.
“Пане, няхай Літва будзе маяком надзеі, зямлёй дзейснай памяці, якая абнаўляе намаганні супраць любой несправядлівасці, спрыяе творчым высілкам у абароне правоў усіх людзей, асабліва найбольш безабаронных і ўразлівых. Няхай будзе настаўніцай у прымірэнні і гарманізацыі разнастайнасці”, - завяршыў малітву Францішак.
Наведваннем вільнюскага Музея акупацыі і барацьбы за свабоду завяршылася афіцыйная праграма літоўскага этапу падарожжа Святога Айца ў краіны Балтыі. Раніцай 24 верасня 2018 г. Францішак накіруецца ў Латвію.