Пошук

Цырымонія прывітання Папы ў аэрапорце ў Вільнюсе Цырымонія прывітання Папы ў аэрапорце ў Вільнюсе 

Францішак пачаў падарожжа ў краіны Балтыі

Святы Айцец пачаў 25-е Апостальскае падарожжа у рамках якога наведае Літву, Латвію і Эстонію. Візіт будзе працягвацца 22-25 верасня 2018 г.

22 верасня ў 7.37 раніцы самалёт італьянскай авіякампаніі “Аліталія” з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта “Фьюмічына” у напрамку Вільнюса – першага пункта яго балтыйскай пілігрымкі. За тры гадзіны палёта ён пераадолеў 1703 км над тэрыторыяй Італіі, Харватыі, Венгрыі, Славакіі, Польшчы і Літвы.

Францішак прыбыў у Вільнюс каля 11.30 па мясцовым часе. Яго сустракалі: Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайце, Прэм’ер-міністр Саўлюс Скверняліс, прадстаўнікі літоўскага ўраду і старшыня Канферэнцыі Біскупаў Літвы арцыбіскуп Гінтарас Грушас.

Пасля цырымоніі прывітання Пантыфік накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе правядзе размову з кіраўніком дзяржавы, а затым звернецца да прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

У другой палове дня Папа наведае санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, пасля чаго сустрэнецца з літоўскай моладдзю на плошчы перад вільнюскім катэдральным касцёлам. Вечарам Пантыфік завітае таксама ў катэдру.

Рэпартаж аб пачатку падарожжа Папы ў краіны Балтыі
Навіна ў фармаце аўдыё

 

22 верасня 2018, 08:20