Пошук

Папа падчас візіту у санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай Папа падчас візіту у санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай 

Францішак наведаў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай

22 верасня 2018 г. Францішак наведаў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай ў Вільнюсе, дзе памаліўся перад цудатворным абразом і звярнуўся да вернікаў з прамовай.

Святы Айцец заўважыў, што санктуарый знаходзіцца ў вежы, якая была часткай гарадскога абарончага мура, разбуранага ў 1799 г. захопнікамі. Адсюль Панна Марыя вучыць, што “можна абараняцца не нападаючы, што можна быць уважлівымі, без нездаровай падазронасці да ўсіх”, - сказаў Папа.

“[У кожным, хто прыходзіць сюды, Яна бачыць тое, што мы самі часта не заўважаем: аблічча свайго Сына Езуса, адпячатанае ў нашых сэрцах]”

- дадаў ён.

Францішак заўважыў, што калі закрываемся ў страху перад іншымі людзьмі, калі будуем муры і барыкады, адыходзім ад Добрай навіны Езуса. “У мінулым мы збудавалі занадта шмат крэпасцей, але сёння адчуваем патрэбу паглядзець адзін аднаму ў твар і прызнаць сябе братамі, каб крочыць разам, адкрываючы і адчуваючы, з радасцю і мірам, каштоўнасць братэрства”, - сказаў Папа.

“Штодзённа, прыходзячы да Маці Міласэрнасці, гэтае месца наведвае вялікая колькасць людзей з розных краін: літоўцы, палякі, беларусы і рускія; католікі і праваслаўныя”, - зазначыў Пантыфік і пажадаў, каб да існуючай сёння лёгкасці перамяшчэння з аднаго месца ў іншае, далучылася таксама лёгкасць у стварэнні кропак сустрэчы і салідарнасці паміж усімі.

“Маці Міласэрнасці, як кожная добрая маці, імкнецца з’яднаць сям’ю і шэпча: “Шукай свайго брата”. Так яна адкрывае нам браму новай зараніцы, новага світанку. Яна вядзе нас да парога, як да дзвярэй багацея з Евангелля (пар. Лк 16,19-31). Сёння нас чакаюць дзеці і сем’і з ранамі, якія кроваточаць; гэта не раны Лазара з прапавесці, але раны Езуса; яны рэальныя, канкрэтныя, а праз свой боль і цемру просяць, каб мы прынеслі да іх аздараюляючае святло міласэрнасці”, - сказаў Папа.

“[Менавіта міласэрнасць – гэта ключ, які адкрывае нам браму Неба]”

- дадаў ён.

Францішак заклікаў глядзяць на абмежаванні і недахопы іншых людзей з міласэрнасцю, пакорай і без высакамер’я.

“Разважаючы над таямніцамі Ружанца, папросім, каб былі супольнасцю, якая ўмее абвяшчаць Езуса Хрыста, нашу надзею, каб будаваць Айчыну, здольную прымаць усіх; каб атрымалі ад Панны Марыі дары дыялогу і цярплівасці, блізкасці і адкрытасці, якая любіць, прабачае і не асуджае; Айчыну, якая вырашае будаваць масты, а не муры, якая аддае перавагу міласэрнасці, а не асуджэнню”, - пажадаў Папа.

Пасля звароту Францішак разам з сабранымі каля марыйнага санктуарыя вернікамі памаліўся адну таямніцу Ружанца.

Рэпартаж аб візіце Папы ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай
Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2018, 15:18