Пошук

Папа падчас абеду ў цэнтры "Місія надзею і любові" ў Палерма Папа падчас абеду ў цэнтры "Місія надзею і любові" ў Палерма 

Святы Айцец у Палерма паабедаў з беднымі

15 верасня 2018 г., у рамках візіту ў Палерма Францішак наведаў каталіцкі дабрачынны цэнтр “Місія надзеі і любові” (Missione Speranza e Carità).

Дзіцячы хор, шчаслівыя твары шматлікіх бедных, сотні белых шароў у небе віталі тут Святога Айца. У мясцовай сталоўцы ён паабедаў разам з 160 бяздомнымі, беднымі, мігрантамі, былымі вязнямі і валанцёрамі. Яшчэ каля 1300 чалавек спажылі абед з нагоды візіту высокага госця на плошчы перад цэнтрам.

Святочнае меню было вельмі простым: аліўкі, сыры, хлеб, рыс, курынае мяса, салат і десерт, прыгатаваны мясцовымі законніцамі. Большасць прадуктаў даставілі з сельскагаспадарчых угоддзяў, на якіх працуюць самі падапечныя цэнтра разам з валанцёрамі.

Каталіцкі цэнтр “Місія надзеі і любові” быў заснаваны амаль 30 гадоў таму італьянскім свецкім місіянерам Б’яджа Контэ недалёка ад чыгуначнага вакзалу ў Палерма для дапамогі бедным.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2018, 11:20