Францішак сустрэўся з паслядоўніцамі св. Бэнэдыкта
Пантыфік спаслаўся на тэму форуму: “Усіх прымаць як Хрыста”, натхненнем для якой стаў 53-ці параграф Рэгулы св. Бэнэдыкта. “Сёння ёсць шмат людзей у свеце, якія імкнуцца практыкаваць у сваім жыцці пяшчоту, спачуванне, міласэрнасць і гасціннасць на ўзор Хрыста”, - звярнуў увагу ён.
На думку Папы, бэнэдыктынскі падыход да людзей розных рэлігійных традыцый дапамагае пашыраць экуменізм і міжрэлігійны дыялог. “Я спадзяюся, што, разважаючы на гэтую тэму і дзелячыся сваім досведам, вы знойдзеце новыя шляхі далейшай рэалізацыі гэтай важнай евангелізацыйнай працы ў вашых кляштарах”, - сказаў ён.
Францішак узгадаў і дэвіз бэнэдыктынаў: “Ora et Labora”. Ён падкрэслівае цэнтральнае месца малітвы ў жыцці законніц і законнікаў. “Кожны дзень ваша малітва ўзбагачае, так бы мовіць, “дыханне” Касцёла. Гэта малітва хвалы, з дапамогай якой вы дорыце голас усяму чалавецтву і ўсяму стварэнню. Гэта малітва падзякі за незлічонае і пастаяннае Божае благаслаўленне. Гэта малітва ў абліччы пакуты і трывог людзей нашага часу, асабліва бедных. Гэта малітва заступніцтва за тых, хто знаходзіцца ў сітуацыі несправядлівасці, вайны і насілля, ушчамлення годнасці. Вы не сустрэлі гэтых людзей асабіста, але вы іх сёстры ў веры і ў целе Хрыста”, - звярнуў увагу Пантыфік.
Папа падзякаваў бэнэдыктынкам за іх асаблівы клопат пра навакольнае асяроддзе і намаганні па абароне рэсурсаў зямлі і ўсеагульным доступе да іх.
, - заўважыў Францішак.
"Як жанчыны, вы адчуваеце і цэніце асаблівую прыгажосць і гармонію стварэння. Вашы кляштары часта знаходзяцца ў месцах вялікай прыгажосці, куды людзі ідуць маліцца, знайсці цішыню і сузіраць цуды стварэння”, - дадаў Святы Айцец. Ён заклікаў законніц працягваць жыць у гэтым стылі і служэнні.
Францішак лічыць, што супольнае жыццё паводле Рэгулы св. Бэнэдыкта “сведчыць пра важнасць узаемнай любові і павагі”. “Вы прыбылі з розных месцаў і з розным досведам, кожная з вас мае свае адрозненні, і ваша ўзаемная добразычлівасць з’яўляецца першым знакам для свету, якому цяжка жыць гэтай каштоўнасцю”, - сказаў Папа, і папрасіў законніц аб малітве.