Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прывітаў удзельнікаў экуменічнага сімпозіума ў Бозэ

Папа скіраваў прывітанне ўдзельнікам і арганізатарам XXVI Міжнароднага сімпозіума аб праваслаўнай духоўнасці, які праходзіць у італьянскім экуменічным манастыры Бозэ.

Спасылаючыся на тэму форума – “Распазнанне і хрысціянскае жыццё” – Пантыфік заўважыў, што “сапраўднае распазнанне патрабуе таго, каб вучыцца доўгацярплівасці Бога і Яго часам, якія не з’яўляюцца нашымі часамі”.

Святы Айцец запэўніў у сваім благаслаўленні ўдзельнікаў форума і выказаў спадзяванне, што гэтыя “дні братэрскага дыялога дапамогуць знасці крытэрыі асабістага і супольнаснага распазнання, якое неабходна для пазнання Бога і Яго волі – крыніцы паўнаты жыцця”.

XXVI Міжнародны сімпозіум аб праваслаўнай духоўнасці праходзіць 5-8 верасня 2018 г. Апостальскую Сталіцу на форуме прадстаўляе кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2018, 13:52