Пантыфік падтрымлівае ініцыятывы на карысць сям’і
Папа выступіў у падтрымку ініцыятыў Касцёла на карысць сям’і. Адна з іх пачала рэалізавацца ў італьянскім санктуарыі ў Ларэта. Ён звярнуў увагу на гэта 9 верасня 2018 г., пасля малітвы “Анёл Панскі”.
“Учора ў Ларэта, у Папскім Санктуарыі Святога Дома, цэлебравалася Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і быў дадзены старт ініцыятыве на карысць духоўнасці сем’яў: Дом Марыі – дом кожнай сям’і. Мы давяраем Найсвяцейшай Панне ініцыятыву Санктуарыя і тых, хто па розных прычынах возьме ўдзел у ёй”, - сказаў Папа.
Ларэта славіцца марыйным санктуарыем. У 1291 г.сюды быў дастаўлены дом Святой Сям’і з Назарэта. Ад таго часу гэта ў першую чаргу санктуарый Дому Маці Божай. Ён змешчаны ў прыгожай базыліцы, збудаванай у форме лацінскага крыжа ў 1469 г.
09 верасня 2018, 12:53