Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа агучыў і патлумачыў малітоўную інтэнцыю на верасень

Святы Айцец заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на працягу жніўня асаблівым чынам маліцца за моладзь на афрыканскім кантыненце.

Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Францішак асабіста паведаміў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які Ватыканскі медыяцэнтр распаўсюдзіў 4 верасня 2018 г. праз свой канал у “Youtube”.

“Афрыка – гэта багаты кантынент, а яго самым вялікім багаццем, самым каштоўным, з’яўляецца моладзь”, - заўважыў Пантыфік.

Па словах Папы, афрыканская моладзь заўсёды стаіць перад выбарам: ці дазволіць цяжкасцям перамагчы сябе ці пераўтварыць цяжкасці ў магчымасці.

“[Самы эфектыўны шлях, каб дапамагчы ёй у гэтым выбары, гэта інвеставанне ў яе адукацыю. Калі чалавек маладога ўзросту не мае магчымасці, каб атрымаць адукацыю, што ж ён будзе рабіць у будучыні?]”

- задаў рытарычнае пытанне Францішак.

“Будзем маліцца, каб моладзь на афрыканскім кантыненце мела доступ да адукацыі і працы ва ўласнай айчыне”, - агучыў Пантыфік сваю малітоўную інтэнцыю.

Відэаролік з папскай малітоўнай інтэнцыяй
Навіна ў фармаце аўдыё
04 верасня 2018, 16:00
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031