Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа сустрэўся з асобамі, што атрымалі траўмы на вытворчасці

Францішак сустрэўся з дэлегацыяй італьянскай асацыяцыі “ANMIL”, якая аб’ядноўвае людзей, што атрымалі траўмы на вытворчасці. Сустрэча прайшла 20 верасня 2018 г. у Ватыкане.

Святы Айцец заўважыў, што найбольш балючымі з’яўляюцца сітуацыі, калі чалавек, у выніку атрыманай траўмы, становіцца інвалідам і не можа клапаціцца пра сябе і ўласную сям’ю. Ён заклікаў да рэінтэграцыі такіх асоб у працоўную дзейнасць і жыццё грамадства.

Важна, каб салідарнасці спадарожнічала субсідыярнасць, заўважыў Францішак. “Такі падыход не робіць пасіўным таго, хто яшчэ можа зрабіць вялікі ўнёсак у памнажэнне плёну працы, актыўна ўключае яго ў грамадства і дазваляе выкарыстаць асабістыя здольнасці”, - сцвердзіў ён.

“Прынцып субсідыярнасці, пра які я казаў, дапамагае ўсяму грамадству перамагчы фальшывае і шкоднае атаясамліванне працы з прадуктыўнасцю. Апошняя вымярае каштоўнасць чалавека на падставе колькасці матэрыяльных каштоўнасцей і багацця, якія ён стварае. Такім чынам, яна зводзіць людзей да ролі шрубак сістэмы, што перакрэслівае іх выключную і непаўторную вартасць. Такі хворы позірк вядзе да эксплуатацыі і выкарыстання людзей і з’яўляецца выразам утылітарнага бачання чалавека”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак таксама звярнуў увагу на неабходнасць дзеянняў, якія нагадаюць усім, што чалавек – гэта не тавар, а брат.

Рэпартаж з папскай аўдыенцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2018, 14:24