Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сусветны дзень камунікацыі: ад суполкі да супольнасці

“Мы – часткі адзін аднаго” (Эф 4, 25). Ад сеткавай суполкі да чалавечай супольнасці”, - так гучыць тэма наступнага Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі. Яе абраў асабіста Святы Айцец Францішак.

Тэма падкрэслівае важнасць “вяртання камунікацыі” ў шырокай перспектыве і з акцэнтам на чалавеку, а таксама значэнне ўзаемадзеяння, як дыялогу і як магчымасці для сустрэчы, падкрэсліваецца ў спецыяльнай заяве Дыкастэрыі па камунікацыі.

На думку ватыканскай структуры, сёння з’явілася патрэба разважання аб бягучым стане і характары “ўзаемаадносін у інтэрнэце”, пачынаючы ад ідэі супольнасці, што разумеецца як сетка паміж людзьмі ў іх цэласнасці.

Тэндэнцыі, якія пераважаюць у сацыяльных сетках, нараджаюць фундаментальнае пытанне: у якой ступені мы можам казаць аб рэальнай супольнасці, беручы пад увагу логіку некаторых груп у сацыяльных медыя? Сетка, як супольнасць салідарнасці, прадугледжвае існаванне паняцця “мы”, заснаванага на слуханні іншых, дыялогу, адказным выкарыстанні мовы, гаворыцца ў кароткім паведамленні Дыкастэрыі.

Аўтары нагадваюць, што ў 2014 г. у сваім першым пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі Францішак заклікаў да інтэрнэту, як асяроддзя гуманнасці, “сеткі не правадоў, а людзей”.

Выбар тэмы для Паслання 2019 г. пацвярджае ўвагу Пантыфіка да новага камунікацыйнага асяроддзя і сацыяльных сетак. Трэба нагадаць, што сам Францішак прысутнічае ў “Twitter” і на “Instagram”.

Тэму агучылі ў Ватыкане 29 верасня 2018 г., а сам Дзень будзе адзначаецца ў Касцёле ў нядзелю пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана. Яму прысвечана і адмысловае пасланне, якое традыцыйна публікуецца 24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.

Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі ўстанавіў Павел VI. Упершыню ён прайшоў 7 мая 1967 г., а Папа выдаў з яго нагоды спецыяльнае пасланне. Гэты звычай стаў традыцыяй, і па сённяшні дзень у Каталіцкім Касцёле штогод адзначаецца прафесійнае свята супрацоўнікаў СМІ з адмысловым дэвізам і папскім пасланнем.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 верасня 2018, 13:09