Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Падчас выступлення Папы ў Сінадальным зале Падчас выступлення Папы ў Сінадальным зале 

Францішак спадзяецца, што Сінод паспрыяе сустрэчы пакаленняў

Плёнам Сінода павінен стаць не толькі Выніковы дакумент, які чытаюць адзінкі, а крытыкуюць многія, але канкрэтныя душпастырскія прапановы на карысць моладзі, сказаў Папа на адкрыццё Асамблеі.

Першае пасяджэнне прайшло 3 кастрычніка 2018 г. вечарам у Ватыкане. Ва ўступным слове Пантыфік падзякаваў маладым людзям за гарачае жаданне адчуваць сябе часткай Касцёла і весці дыялог з ім; за імкненне бачыць у Касцёле Маці, Настаўніцу, дом і сям’ю, здольную, нягледзячы на чалавечыя слабасці і цяжкасці, выпраменьваць і перадаваць нязменнае пасланне Хрыста; за трыванне ў лодцы Касцёла, які, пасярод бязлітасных бураў свету, прапануе ўсім прытулак і гасціннасць. “Ваш удзел напаўняе нас радасцю і надзеяй”, - звярнуўся ён да маладых аўдытараў і экспертаў.

Францішак зазначыў, што Сінод Біскупаў з’яўляецца “момантам дзялення”, таму заклікаў усіх яго ўдзельнікаў выказвацца без страху, спалучаючы свабоду, праўду і любоў.

“[Толькі дыялог дапаможа нашаму росту. Шчырая і празрыстая крытыка з’яўляецца канструктыўнай і дапаможнай. У той жа час, гэтага не зробяць непатрэбныя плёткі, чуткі, домыслы ці забабоны]”

, - сказаў ён.

Паводле Папы, “адвазе выказвання павінна адпавядаць пакора слухання”. Ён заклікаў больш уважліва слухаць людзей, меркаванне якіх не падабаецца, “бо кожны мае права быць пачутым, як і кожны мае права выказвацца”.

“Сінод павінен быць практыкаваннем у дыялогу, асабліва паміж тымі, хто ў ім удзельнічае. І першым плёнам гэтага дыялогу з’яўляецца адкрытасць кожнага на новае, на змену ўласнага меркавання, дзякуючы пачутаму ад іншых. Гэта важна для Сінода”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа пажадаў, каб Сінод стаў “касцёльным практыкаваннем у праніклівасці”. Праніклівасць – гэта не “рэкламны слоган”, не “арганізацыйная тэхніка” і нават “не мода гэтага пантыфікату”, але ўнутранае стаўленне, укаранёнае ў акце веры, сказаў Папа. Ён прапанаваў, для лепшага распазнання, пасля кожных пяці выступленняў, у сінадальным зале наступала некалькі хвілін цішыні. “Мы – знак Касцёла, які слухае і крочыць”, - сцвердзіў Пантыфік.

“[Касцёл, які не слухае і дэманструе закрытасць на ўсё новае, закрытасць на нечаканасці Бога, не можа быць пераканаўчым, асабліва для моладзі, якая будзе непазбежна аддаляцца ад яго, замест таго, каб набліжацца]”

, - дадаў ён.

Францішак заклікаў пераадольваць стэрэатыпы і забабоны. Трэба перастаць недаацэньваць патэнцыял моладзі і асуджаць яе. Маладыя людзі, у сваю чаргу, павінны прыслухоўвацца да старэйшых і не лічыць іх парады нечым састарэлым.

Папа заўважыў, што на Сінодзе не павінна быць праяў клерыкалізму, калі святарства разумеецца ў якасці ўлады, а не служэння. “Клерыкалізм – гэта скажэнне і крыніца шматлікіх бед Касцёла, за якія мы павінны пакорна прасіць прабачэння і ствараць умовы, каб яны больш не паўтарыліся”, - заўважыў ён.

Святы Айцец пажадаў, каб Сінод, які будзе праходзіць да 28 кастрычніка, абудзіў сэрцы, паспрыяў сустрэчы паміж пакаленнямі.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2018, 17:07
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031