Францішак маліўся на магіле Яна Паўла ІІ
Папа адправіўся 22 кастрычніка 2018 г. апоўдні ў ватыканскую базыліку, каб памаліцца на магіле Яна Паўла II, у капліцы св. Себасцьяна, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
Ян Павел ІІ прызначыў езуіта Хорхэ Берголіа дапаможным біскупам сталіцы Аргентыны 20 мая 1992 г., праз пяць гадоў зрабіў яго каад’ютарам, а ў 1998 г. арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. З яго рук ён атрымаў кардынальскі берэт 21 лютага 2001 г.
Францішак кананізаваў Яна Паўла II чатыры гады таму, 27 красавіка 2014 г.
22 кастрычніка 2018, 13:27