Пантыфік: Бог жадае, каб усе былі святымі
“Заўтра мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, а паслязаўтра – ўспамін усіх памерлых вернікаў. Няхай сведчанне веры тых, хто папярэднічаў нам, умацуе нашу ўпэўненасць у тым, што Бог суправаджае на жыццёвым шляху кожнага чалавека, што Ён ніколі не пакідае нікога і хоча, каб мы ўсе былі святымі, як Ён святы”, - сказаў Папа.
Урачыстасць Усіх Святых святкуецца ў Касцёле 1 лістапада. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым – як вядомым, так і невядомым, – якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.
Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.