Пошук

Падчас аудыенцыі для Прэзідэнта Калумбіі Падчас аудыенцыі для Прэзідэнта Калумбіі 

Пантыфік даў аўдыенцыю для Прэзідэнта Калумбіі

22 кастрычніка 2018 г. Святы Айцец прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Калумбія Івана Дуке Маркеса. Пасля размовы з Францішкам, палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе перамоў, якія праходзілі ў цёплай атмасферы, было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі, адзначаны ўклад Святога Пасаду і мясцовага Касцёла ў мірны працэс на карысць прымірэння калумбійскага народа. Прагучала думка адносна важнасці пастаяннага дыялогу паміж Касцёлам і дзяржавай у кантэксце бягучых сацыяльных праблем.

Гаворка ішла таксама пра пытанні, што ўяўляюць узаемны інтарэс, такія, як абарона жыцця, барацьба з карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў, садзейнічанне законнасці і клопат пра навакольнае асяроддзе. Адбыўся плённы абмен думкамі на тэму палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэгіёне, з асаблівай увагай да міграцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2018, 14:12