Пантыфік: маліцца на Ружанцы за сябе і Касцёл
“Кастрычнік прысвечаны місіям і малітве на Святым Ружанцы. Дарагія, молячыся на Ружанцы, прасіце аб заступніцтве Найсвяцейшай Панны Марыі ў кожнай вашай патрэбе і патрэбах Касцёла, каб станавіўся ўсё больш і больш святым і місійным, паяднаным у пілігрымаванні па шляхах свету і адзінадушным у нясенне Хрыста кожнаму чалавека”, - заклікаў Папа.
Цягам апошніх дзён Пантыфік некалькі разоў звяртаўся да вернікаў, заклікаючы да ружанцовай малітвы ў інтэнцыі Касцёла.
9 кастрычніка 2018 г. Сусветная сетка папскай малітвы распаўсюдзіла відэаролік, у якім Папа нагадвае, што д’ябал працягвае дзейнічаць у свеце. Ён заклікае ўсіх маліцца на Ружанцы кожны дзень кастрычніка, завяршаючы яго антыфонай “Тваёй абароне” і малітвай да св. Арханёла Міхала, “каб адбіць напады д’ябла, які жадае падзяліць Касцёл”. Гэтыя словы ён прамовіў пасля малітвы “Анёл Панскі” ў мінулую нядзелю.