Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Францішак падчас сустрэчы з членамі Інстытуту Любові Францішак падчас сустрэчы з членамі Інстытуту Любові 

Пантыфік пра “інтэлектуальную дабрачыннасць”

Прапаведаваць добрую навіну, што кожны хрысціянін пакліканы рухацца да святасці і трэба прайсці гэты шлях у любові разам з братамі, заклікаў Папа законнікаў з Інстытуту Любові.

Францішак прыняў іх 1 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане, а нагодай стала генеральная асамблея манаскага аб’яднання.

Пантыфік спаслаўся на тэму сустрэчы: “Будзьце дасканалымі – будзьце міласэрнымі”, і заўважыў, што святасць і практыкаванне цнотаў не зарэзерваваныя толькі для некаторых асоб або для пэўнага перыяду жыцця. “Усе могуць жыць у паўсядзённай вернасці хрысціянскаму пакліканню, а кансэкраваныя асобы, асаблівым чынам, у належным захаванні манаскіх абяцанняў”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа заклікаў законнікаў ісці шляхам дабра і святасці, які вызначылі святыя, і які Касцёл указвае кожнаму верніку. Ён пажадаў ім “плённасці ўнутранай цішыні і гераізму цішыні знешняй”, а таксама практыкавання прынцыпу “святой безудзельнасці” св. Ігнацыя Лаёлы.

Францішак запрасіў членаў Інстытуту Любові падтрымліваць дабрачынныя ініцыятывы на матэрыяльным, інтэлектуальным, духоўным і душпастырскім узроўнях, слухаць Духа Святога, Які заўсёды “паказвае, дзе, калі і як любіць”.

Што тычыцца адукацыйных праектаў, Папа нагадаў законнікам, што навучанне – гэта не проста інструкцыі, але “інтэлектуальная дабрачыннасць”. Хрысціянская адукацыя, паводле Святога Айца, гэта навука, якая перадаецца ад Божага Слова, паўнатой якога з’яўляецца Езус Хрыстус.

Інстытут Любові заснаваў італьянец, кс. Антоніа Расміні ў 1828 г. Ён быў афіцыйна зацверджаны Святым Пасадам у 1838 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2018, 11:25
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031