Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік спачувае пасля авіякатастрофы ў Інданэзіі

Францішак выказаў свае спачуванні пасля авіякатастрофы ў Інданэзіі. Зала Друку Святога Пасаду апублікавала тэлеграму, якую ад імя Папы падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

“Успрыняўшы са смуткам нядаўнюю авіякатастрофу ў Джакарце, Святы Айцец Францішак перадае свае спачуванні ўсім, хто пакутуе ў выніку гэтай трагедыі. Ён запэўнівае ў сваіх малітвах за ўсіх, хто загінуў, і за тых, хто аплаквае сваю страту. Для народа і ўсіх удзельнікаў выратавальных і аднаўленчых работ Яго Святасць выпрошвае сілы і спакою ад Усемагутнага Бога”, - гаворыцца ў тэлеграме.

Крушэнне Boeing 737 MAX ля ўзбярэжжа Явы – гэта найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Інданэзіі па колькасці ахвяр. На борце самалёта знаходзіліся больш за 180 чалавек, усе яны загінулі.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 кастрычніка 2018, 13:40