Папа: дапамагаць мігрантам не згубіць карані, аблічча, тоеснасць
Манаская супольнасць была заснавана ў 1887 г. бл. Джані Батыста Скалабрыні для душпастырства сярод італьянскіх мігрантаў у Новым Свеце. У тэксце прамовы, якую Пантыфік уручыў сваім гасцям, ён заўважыў, што клопат аб асобах, якія былі вымушаны пакінуць родную зямлю, застаецца актуальным.
У сучасным кантэксце, пазначаным падазронасцю і непрыняццем у адносінах да мігрантаў, неабходна з “адважным і трывалым апостальскім запалам” несці “любоў Хрыста тым, хто апынуўся далёка ад радзімы і сям’і, хто рызыкуе адчуваць сябе далёка таксама ад Бога”, зазначыў Папа.
Спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з вучнямі па дарозе ў Эмаус, Францішак падкрэсліў, што, у першую чаргу, неабходна ўважліва слухаць расчараванні, праблемы і чаканні людзей, бо “евангелізацыя здзяйсняецца ў сумесным пілігрымаванні з народам”.
Францішак заклікаў законнікаў дапамагаць мігрантам не згубіць карані, аблічча і тоеснасць.
, - дадаў ён.
Выслухаўшы людзей, трэба несці ім Божае слова і “знак падзеленага Хлеба”, пераканананы Папа. Неабходна знаёміць мігрантаў розных культур з Хрыстом; апавядаць ім пра таямніцу ўцелаўлення, мукі, смерці і ўваскрасення Езуса; чытаць разам з імі Святое Пісанне; заахвочваць да ўдзелу ў Эўхарыстыі.
Каб дзейнасць місіянераў не стала “сацыяльным актывізмам”, трэба самім захоўваць еднасць з Богам. “Мы першыя павінны дазволіць Езусу абнавіць нашы веру і надзею праз Божае Слова і Эўхарыстыю, а таксама сакрамэнтальнае прабачэнне. Нам трэба прабываць з Ім праз маўклівую адарацыю, “lectio divina”, Ружанец Панны Марыі”, - падкрэсліў Папа.
Святы Айцец заклікаў законнікаў умацоўваць “здаровае жыццё ў супольнасці”, якое павінна быць “простым, але не банальным і пасрэдным”, клапоцячыся таксама пра “еднасць у адметнасцях”, улічваючы тое, што ў склад манаскай кангрэгацыі ўваходзяць прадстаўнікі больш трыццаці краін свету.