Папа на агульнай аўдыенцыі: не забівай – тычыцца і свайго жыцця
Катэхезу Пантыфік прысвяціў пятай запаведзі: “Не забівай”. Яна знаходзіцца ў другой частцы Дэкалога, якая тычыцца адносін з бліжнім, а дзякуючы сваёй лаканічнай і катэгарычнай фармуліроўцы, узвышаецца як мур, што бароніць базавую каштоўнасць людскіх адносін – каштоўнасць жыцця.
Паводле Папы, усё зло ў свеце сканцэнтравана вакол пагарды да жыцця, што праяўляецца ў войнах, дзейнасці арганізацый, якія эксплуатуюць людзей, спекуляцыях прыродай, культуры адчужэння, ва ўсіх сістэмах, якія глядзяць на чалавечае жыццё праз прызму разліку, калі вялікая колькасць жыхароў планеты жыве ва ўмовах нягодных чалавека.
“Таксама супярэчлівы падыход дазваляе знішчаць чалавечае жыццё ў матчыным улонні ў імя абароны правоў іншых людзей”, - сказаў Святы Айцец
, - задаў рытарычнае пытанне ён.
Францішак зазначыў, што галоўнай прычынай такога стаўлення да жыцця з’яўляецца страх, бо прыняць іншага чалавека – гэта для індывідуалізму рэч праблематычная. Ён нагадаў пра сітуацыю бацькоў, якія даведваюцца, што іх дзіця народзіцца з інваліднасцю. У такіх выпадках патрэбна падтрымка і блізкасць, каб справіцца з рэальнасцю, перамагаючы зразумелыя страхі. Замест гэтага, ім хутка раяць перарваць цяжарнасць, пазбавіцца дзіця, з горыччу заўважыў Папа.
“Хворае дзіця – гэта як кожны чалавек на зямлі, які знаходзіцца ў патрэбе, як пажылы, якому патрэбны дагляд, як шматлікія бедныя, што з усіх сіл намагаюцца ісці наперад: той, хто здаецца праблемай, на самой справе з’яўляецца Божым дарам, які можа выцягнуць мяне з эгацэнтрызму і дазволіць узрастаць у любові”, - падкрэсліў Папа.
, - дадаў ён.
Францішак перакананы, што да адмаўлення каштоўнасці чалавечага жыцця падштурхоўваюць ідалы гэтага свету: грошы, улада і поспех, якія, на самой справе, з’яўляюцца “памылковымі параметрамі ацэнкі жыцця”. Адзіная сапраўдная мера жыцця – гэта любоў Бога, для Якога кожнае жыццё дарагое, падкрэсліў Папа. Ён нагадаў словы з кнігі Мудрасці Саламона, пра тое, што Бог – гэта той, “Які любіць жыццё”. Менавіта ў гэтым заключаны станоўчы сэнс запаведзі “Не забівай”.
“Таямніца жыцця была раскрыта нам у тым, як адносіўся да яго Божы Сын, што стаў чалавекам аж да прыняцця на крыжы адмаўлення, слабасці, беднасці і пакут”, - сказаў Папа.
, - сказаў Папа.
Святы Айцец падкрэсліў, што трэба прымаць кожнае жыццё, бо кожны чалавек варты крыві Хрыста. “Нельга пагарджаць тым, што Бог палюбіў!”, - дадаў Папа.
“Мы павінны сказаць усім людзям у свеце: не пагарджайце жыццём! Не пагарджайце жыццём іншых і ўласным, бо таксама і яго тычыцца запаведзь: “Не забівай”. Вялікай колькасці моладзі трэба сказаць: не пагарджайце сваім жыццём! Перастаньце выракацца Божай справы! Ты – справа Божая! Не недаацэньвай сябе, не пагарджай сабой праз розныя залежнасці, якія ламаюць цябе і вядуць да смерці!”, - заклікаў Францішак.
Папа падкрэсліў, што нельга глядзець на сваё жыццё паводле падманлівых крытэрыяў гэтага свету, трэба прымаць сябе і іншых у імя Айца, які стварыў людзей і паслаў да іх свайго Сына. На заканчэнне катэхезы Пантыфік працытаваў словы з Евангелля св. Яна: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3,16).