Святы Айцец: рэлігіі пакліканы служыць міру
Трохдзённы форум пад дэвізам: “Масты міру – рэлігіі і культуры ў дыялогу” праходзіць па ініцыятыве каталіцкай дабрачыннай “Супольнасці св. Эгідзія”. Штогадовая сустрэча паклікана ўмацавоўваць дух супрацоўніцтва і сяброўства паміж веравызнаннямі, моцны імпульс чаму ў 1986 г. дала Міжрэлігійная сустрэча ў Асізі.
Сярод сёлетніх удзельнікаў канферэнцыі: Вялікі імам мусульманскага ўніверсітэта Аль-Азхар, прафесар Ахмед аль-Таеб, а таксама прадстаяцель Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацый Эфрэм ІІ.
Пантыфік заўважыў, што сустрэчы, якія Супольнасць св. Эгідзія арганізуе нават калі “гістарычныя сцэнарыі шырокая змяняюцца драматычным чынам”, застаюцца “як чырвоная нітка, што на працягу гадоў сведчыць аб трывалай патрэбе разам і нястомна прасіць аб дары міру”.
Святы Айцец нагадаў, што сэрцы людзей, якія па-сапраўднаму вераць, заўсёды і паўсюль прагнуць шукаць і адкрываць шляхі да адзінства. Таму ўклад рэлігій у будаванне мірнага суіснавання – фундаментальны.
Папа спаслаўся на Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі, які праходзіць у Ватыкане. “Свет, у якім мы жывём, часта здаецца варожым да іх будучыні і гвалтоўным да тых, хто слабы: шмат людзей яшчэ не бачылі міру, а многія не ведаюць, што такое годнае жыццё”, - з жалем падкрэсліў Пантыфік і пажадаў, каб маладыя людзі выхоўваліся ў павазе да міру і станавіліся яго будаўнікамі.