Пошук

Францішак падчас візіту да Бэнэдыкта XVI Францішак падчас візіту да Бэнэдыкта XVI 

Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI

У суботу вечарам, 13 кастрычніка 2018 г. Францішак наведаў манастыр “Mater Ecclesiae” у Ватыкаснкіх садах, каб сустрэцца са сваім папярэднікам на пасадзе св.Пятра Бэнэдыктам XVI.

Сустрэча адбылася напярэдадні кананізацыі Папы Паўла VI і іншых шасці благаслаўлёных. Менавіта Павел VI падчас апошняй сваёй кансісторыі 27 чэрвеня 1977 г. увёў Мюнхенскага арцыбіскупа Ёзэфа Ратцынгера, будучага Папу Бэнэдыкта XVI, у Калегію кардыналаў.

Папа на пенсіі не прысутнічаў на сённяшняй кананізацыі з-за стану свайго здароў’я.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2018, 14:15