Францішак моліцца за ахвяр тэракту ў Егіпце
Папа моліцца за егіпецкіх коптаў, якія былі забіты за веру тэрарыстамі. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 4 лістапада 2018 г. у Ватыкане.
“Выказваю мой боль па прычыне тэракту, ад якога два дні таму пацярпела Копцкая Праваслаўная Царква ў Егіпце. Малюся за ахвяр, за пілігрымаў, якія былі забітыя толькі за тое, што былі хрысціянамі, і прашу Найсвяцейшую Панну Марыю, каб суцешыла сем’і і ўсё грамадства”, - сказаў Папа.
Баевікі з тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” 2 лістапада растралялі аўтобус з копцкімі хрысціянамі, якія накіроўваліся ў манастыр св. Самуіла. У выніку нападу загінулі 7 чалавекі, 14 было паранена.
Егіпецкія копты ў апошні час неаднаразова падвяргаліся нападам тэрарыстаў.
04 лістапада 2018, 13:25