Францішак: здароўе чалавека стаіць вышэй за эканамічныя інтарэсы
Усе людзі, і навуковая супольнасць у прыватнасці, павінны прыняць такія меры, якія дазволяць ахове здароўя і абароне жыцця стаяць вышэй за эканамічныя інтарэсы і навуковы прагрэс.
Аб гэтым гаворыцца ў папскім звароце да ўдзельнікаў форуму, прысвечанага жыццю і здароўю. Сустрэча праходзіла ў Фларэнцыі і была прымеркавана да 40-й гадавіны зацвярджэння ў Італіі новай сістэмы аховы здароўя. У тэксце, падпісаным ад імя Пантыфіка кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, падкрэсліваецца, што “гэта была важная рэформа, якая забяспечвала ўсім, асабліва найбольш уразлівым, бедным і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, права доступу да першаснай медыцынскай дапамогі”.
29 лістапада 2018, 13:02