Пантыфік: Дэкалог – гэта “рэнтгенаўскі здымак” Бога
У сваёй катэхезе Францішак засяродзіў увагу на рысы, якія дапамагаюць лепш зразумець сутнасць Дэкалогу. Першай ён назваў удзячнасць Богу за атрыманыя дары. Яна з’яўляецца фундаментам даверлівых і паслухмяных адносін з Ім.
, - заўважыў Пантыфік.
Сапраўды, пошук уласнай рэалізацыі ў ідалах гэтага свету спустошвае і знявольвае нас, у той час, як адносіны з Тым, хто ў Хрысце праз сваё айцоўства робіць нас дзецьмі, даюць нам рост і глыбіню”, - дадаў ён.
Гэта прадугледжвае працэс благаслаўлення і вызвалення. Вызваленае жыццё становіцца прыняццем нашай асабістай гісторыі і яднае з тым, што мы перажылі з маленства да сённяшняга дня. Такім шляхам мы ўваходзім у адносіны з бліжнім, якія, з’яўляюцца пакліканнем да жыцця ў вернасці, шчодрасці і сапраўднасці, перакананы Папа.
Паводле Францішка, каб жыць так, чалавеку патрэбна новае сэрца, у якімі можа пасяліцца Святы Дух. “Як адбываецца гэта “перасадка” сэрца: новага сэрца замест старога? Праз дар новых памкненняў, якія сее ў нас Божая ласка, асабліва праз Дзесяць запаведзяў, даведзеных да спаўнення Езусам”, - зазначыў Пантыфік. Сузіраючы жыццё, апісанае ў Дэкалогу, мы становімся перад самім Хрыстом, дадаў ён.
, - сказаў Папа.
Святы Айцец заўважыў, што, гледзячы на Хрыста, мы бачым прыгажосць, дабро, праўду. А Дух стварае жыццё, якое, прымаючы гэтыя Яго памкненні, запальвае ў нас надзею, веру і любоў”.
“Так мы пачынаем лепш разумець, што Пан Езус прыйшоў не адмяніць Закон, а давесці яго да выканання, дазволіць яму расці. У той час, як Закон паводле цела быў серыяй прадпісанняў і забаронаў, паводле Духа гэты самы Закон становіцца жыццём, бо ўжо з’яўляецца не проста нормай, але самім целам Езуса, Які любіць нас, шукае, прабачае, суцяшае і ў сваім Целе аднаўляе еднасць з Айцом, страчаную праз непаслухмянасць граху. І так літаральная негатыўнасць, негатыўнасць у фармуліроўцы запаведзяў – “не крадзі”, “не абражай”, “не забівай” – усе гэтыя “не”, – ператвараецца ў пазітыўнае стаўленне: любі, рабі месца для іншых у сваім сэрцы. Памкненні, якія сеюць станоўчае. Вось паўната Закону, якую Езус прыйшоў прынесці нам”, - падкрэсліў Папа.
У Хрысце і толькі з Ім Дэкалог перастае быць асуджэннем і становіцца сапраўднай праўдай чалавечага жыцця, што значыць жаданнем любові, радасці, супакою, вялікадушнасці, спагадлівасці, дабрыні, вернасці, лагоднасці і ўстрыманасці, перакананы Францішак. “Вось для чаго трэба шукаць Хрыста ў Дэкалогу: каб рабіць плённым наша сэрца, каб было напоўнена любоўю і адкрылася на Божую дзейнасць”, - сказаў Пантыфік.
, - дадаў Папа.
Калі злыя памкненні апаганьваюць чалавека, то святыя памкненні, якія Святы Дух улівае ў нашыя сэрцы, з’яўляюцца зернем новага жыцця. Яно ўзнікае не дзякуючы асабістым тытанічным намаганням па захаванні нейкай нормы, але праз Божага Духа, Які пачынае весці асобу да сваіх плёнаў. Усё гэта адбываецца ў шчаслівым узаемадзеянні паміж радасцю чалавека ад таго, што Бог любіць яго, і радасцю Бога ад таго, што Ён любіць чалавека, падкрэсліў Францішак.