Пошук

Эмблема Папскай акадэміі навук Эмблема Папскай акадэміі навук 

Пантыфік: Касцёл чакае ад навукі “дабрачыннасці ведаў”

Навуковы свет, які ў мінулым, як правіла, ставіўся з недаверам да духоўных і рэлігійных каштоўнасцей, сёння вымушаны прызнаваць больш складаную рэальнасць свету і чалавека, звярнуў увагу Папа.

Францішак сустрэўся 12 лістапада 2018 г. з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі навук. Ён адзначыў, што з’явілася разуменне небяспечнасці тэорыі аўтаноміі і самадастатковасці навукі і тэхнікі. “Навуковая супольнасць з’яўляецца часткай грамадства, і не павінны разглядацца асобна і незалежна. На самой справе, яна заклікана служыць чалавечай сям’і і яе цэласнаму развіццю”, - падкрэсліў ён.

Пантыфік лічыць, што крызіс змены клімату і ядзерная пагроза, гэта тыя выклікі, на якія сучасная навука павінна даць канкрэтны адказ. Ён чарговы раз пацвердзіў прынцыповую важнасць будавання свету без ядзернай зброі.

“Гэта ваша пакліканне – інавацыйныя распрацоўкі ва ўсіх асноўных галінах фундаментальнай навукі з прызнаннем мяжы ў розных навуковых сектарах, асабліва ў фізіцы, астраноміі, біялогіі, генетыцы і хіміі”, - сказаў Святы Айцец.

Касцёл не чакае, што навука будзе проста прытрымлівацца прынцыпаў этыкі, якія з’яўляюцца неацэнным здабыткам чалавецтва, падкрэсліў Францішак, ён чакае “станоўчага служэння”, што можна назваць “дабрачыннасцю ведаў”.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2018, 14:46