Пошук

Папа падчас наведання выставы “Рускі шлях. Ад Дыянісія да Малевіча” Папа падчас наведання выставы “Рускі шлях. Ад Дыянісія да Малевіча” 

Пантыфік наведаў выставу “Рускі шлях. Ад Дыянісія да Малевіча”

Крыху менш за гадзіну Францішак правёў на выставе “Рускі шлях. Ад Дыянісія да Малевіча”. 27 лістапада 2018 г. Пантыфік спецыяльна адправіўся ў крыло Карла Вялікага каланады плошчы св. Пятра.

Як паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, Папу суправаджалі Барбара Ята, дырэктар Ватыканскіх музеяў, і Зельфіра Трэгулава, дырэктар Траццякоўскай галерэі. Візіт праходзіў пры зачыненых дзвярах. Ён распачаўся ў 10:00 і доўжыўся прыкладна 40 хвілін.

Выстава ў Ватыкане – гэта другая частка сумеснага праекта Ватыканскіх музеяў і Траццякоўскай галерэі. Першая называлася “Roma Aeterna. Шэдэўры Ватыканскай пінакатэкі. Беліні, Рафаэль, Караваджо” і прайшла ў Маскве два гады таму.

Пантыфік змог убачыць, між іншым, “Укрыжаванне” Дыянісія, “З’яву Хрыста народу” Іванова, “Дэмана” Урубеля, “Над вечным спакоем” Левітана, “Купанне чырвонага каня” Пятрова-Водкіна, “Чорны квадрат” Малевіча.

Арганізатары паведамілі, што “Рускі шлях” – гэта беспрэцэдэнтная і смелая па канцэпцыі выстава. Для яе ўпершыню каля сарака работ з пастаяннай экспазіцыі Траццякоўскай галерэі пакінулі межы Расіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2018, 13:22