Пантыфік: Першая сусветная вайна – бескарысная бойня
“Сёння гадавіна заканчэння Першай сусветнай вайны, якую мой папярэднік Бэнэдыкт XV назваў “бескарыснай бойняй”. Таму сёння, у 13.30 італьянскага часу будуць біць званы па ўсім свеце, у тым ліку ў базыліцы св. Пятра. Гістарычная старонка Першай сусветнай вайны з’яўляецца для ўсіх строгім папярэджаннем, каб адкінуць культуру вайны і шукаць усе законныя сродкі, каб пакласці канец канфліктам, якія працягваюць выклікаць кровапраліцце ў многіх рэгіёнах свету. Калі мы молімся за ўсіх ахвяр гэтай страшнай трагедыі, мы заклікаем: давайце інвеставаць у мір, а не вайну! І ў якасці сімвалу прывядзём вялікага святога Марціна Турскага, якога мы ўзгадваем сёння: ён разрэзаў свой плашч на дзве часткі, каб падзяліцца з бедным. Гэты жэст гуманнай салідарнасці дэманструе ўсім шлях да пабудовы міру”, - сказаў Святы Айцец.