Пошук

Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Папа: Божае Валадарства дае супакой, свабоду і паўнату жыцця

Дазволім, каб Езус стаў нашым Валадаром, заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 25 лістапада 2018 г. адбылася на ватыканскай плошчы св. Пятра.

“Урачыстасць Хрыста Валадара Cусвету, сказаў Папа, якую мы святкуем сёння, знаходзіцца ў канцы літургічнага года і нагадвае, што жыццё створанага свету не прасоўваецца наперад выпадкова, але накіроўваецца да канчатковай мэты: да канчатковага аб’яўлення Хрыста, Пана гісторыі і ўсяго стварэння. Кульмінацыяй гісторыі будзе Яго вечнае Валадарства. Гаворыць аб гэтым валадарстве сённяшняе Евангелле (Ян 18, 33b -37), якое расказвае пра гэтае валадарства, валадарства Хрыста, валадарства Езуса, апісвае ганебную сітуацыю, у якой апынуўся Езус, пасля таго як быў арыштаваны у Гефсеманіі: Яго звязалі, быў зневажаны, абвінавачаны і стаў перад уладамі Іерусаліма. І затым паставілі Яго перад рымскім пракуратарам, як таго, хто пагражае палітычнай ўладзе, які стаў юдэйскім каралём. Пілат робіць, затым, сваё даследаванне і ў драматычным допыце пытаецца Яго двойчы ці “Ты Кароль юдэйскі?” ( Ян 18, 33b -37).

Езус перш адказвае, што Яго Валадарства “не з гэтага свету” ( Ян 18, 36). Затым кажа: “Так, Я Кароль” ( Ян 18,37). З усяго Яго жыцця відаць, што Езус не меў палітычных амбіцый. Нагадаем, што пасля размнажэння хлябоў, людзі, будучы захопленымі гэтым цудам, хацелі абвясціць Яго каралём, каб зрынуць рамскую ўладу і прывярнуць каралеўства Ізраіля. Але для Езуса каралеўства з’яўляецца чымсці іншым і вядома, што не рэалізуецца з дапамогай бунту, насілля і з сілай зброі. Таму Ён адышоў на гару, каб памаліцца (Ян 6, 5 -15). Зараз адказваючы Пілату, звяртае ўвагу, што Яго вучні не змагаліся, каб Яго абараніць. Кажа: “калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям” ( Ян 18, 36).

Езус хоча ясна даць зразумець, што над палітычнай уладай ёсць іншая, значна большая, якую не дасягаецца чалавечымі сродкамі. Ён прыйшоў на зямлю, каб выконваць гэтую ўладу, якой з’яўляецца любоў, “каб засведчыць аб праўдзе”. (Ян 18,37). Справа ідзе пра боскую ўладу, якая ў канчатковым рахунку з’яўляецца істотным пасланнем Евангелля: “Бог ёсць любоў” ( 1 Ян 4,8), і хоча ўсталяваць у свеце сваё валадарства любові, справядлівасці і супакою. Гэта валадарства, якога Езус з’яўляецца каралём і якое пашыраецца аж да канца часоў. Гісторыя вучыць, што валадарствы заснаваныя на сіле зброі і злоўжыванні з'яўляюцца нетрывалымі і рана ці пазней яны абваліваюцца. Але Божае Валадарства заснавана на Яго любові і укараняецца ў сэрцах, даючы тым, хто яго прымае супакой, свабоду і паўнату жыцця. Усе мы жадаем супакою, свабоды і паўнаты. І як гэта робіцца? Трэба дазволіць, каб любоў Бога, Валадарства Бога, любоў Езуса ўкараніліся ў нашыя сэрцы і тады мы будзем мець супакой, свабоду і паўнату жыцця.

Езус жадае ад нас сёння, каб мы дазволілі Яму быць нашым каралём. Каролём, які сваім словам, сваім прыкладам і сваім жыццём складзеным у ахвяры на крыжы нас збавіў ад смерці, указве шлях загубленаму чалавеку, дае новае святло нашаму жыццю, якое намечана сумненнямі, страхам і выпрабаваннямі кожны дзень. Але мы не павінны забываць, што Валадарства Езуса не з гэтага свету. Ён мож даць новы сэнс нашаму жыццю, якое часта выстаўленае на цяжкае выпрабаванне нашымі памылкамі і нашымі грахамі, але толькі пад умовай, што мы не будзем прытрымлівацца логікі гэтага свету і яго “каралёў”.

Няхай Панна Марыя дапамагае нам прымаць Езуса як караля нашага жыцця і пашыраць Яго Валадарства, даючы сведчанне праўдзе, якой з’яўляецца любоў”, - сказаў Пантыфік .

Пасля “Анёл Панскі” Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра і папрасіў аб малітве за сябе.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

25 лістапада 2018, 14:29