Папа: дзякуем Богу за сведчанне новай благаслаўлёнай
Да рэалізацыі прыкладу дабрыні і міласэрнасці новай італьянскай благаслаўлёнай, заклікаў Пантыфік 4 лістапада 2018 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.
“Учора, у базыліцы св. Яна на Латэране была абвешчана благаслаўлёнай Маці Клелія Мерлоні, заснавальніца Таварыства Апосталак Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэта жанчына была цалкам адданай Божай волі, руплівай у міласэрнасці, цярплівай ў нястачы і гераічная ў прабачэнні. Мы дзякуем Богу за светлае евангельскае сведчанне новай благаслаўлёнай і будзем браць прыклад з яе дабрыні і міласэрнасці”, - сказаў Пантыфік.
Благаслаўлёная Клелія Мерлоні жыла на мяжы XIX i XX ст.ст. Яна была жанчынай, якая поўнасцю аддалася служэнню Богу і братам, асабліва найменшым, бедным, простым і безабаронным.
04 лістапада 2018, 13:12