Францішак: будаваць жыццё на скале, якой ёсць Бог
У гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні з Кнігі прарока Ісаі (26,1-6) і Евангелля св. Мацвея (7, 21.24-27). У першую чаргу, ён заклікаў вернікаў даваць сведчанне аб веры праз учынкі, а не толькі словы. Паводле Святога Айца, вера, якая абмяжоўваецца толькі да слоў, “вельмі павярхоўная”. Людзі, якія так жывуць, толькі кажуць або робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі, а на самой справе паступаюць не па-хрысціянску. У жыцці сапраўдных хрысціян павінна быць канкрэтнасць, перакананы ён.
, - падкрэсліў Францішак.
Папа заклікаў таксама будаваць жыццё на скале, а не на пяску. Пясок – матэрыял нетрывалы. На ім будуюць жыццё тыя, хто толькі робіць выгляд, што з’яўляецца хрысціянінам. Жыццё такіх людзей не мае фундамента.
, - дадаў ён.
Святы Айцец таксама звярнуў увагу на важнасць пакоры для хрысціяніна. Ён нагадаў словы прарока Ісаі, які кажа, што Пан “прынізіў тых, хто жыве на вышыні, высока ўзняты горад зваліў, зваліў яго на зямлю, скінуў яго ў пыл. Топчуць яго ногі, ногі прыгнечаных і ступні бедных”.
Гэты фрагмент Бібліі, паводле Папы, нагадвае словы Панны Марыі, з гімну “Магніфікат”. “Пан узвышае пакорных, якія прабываюць у канкрэтнасці штодзённасці, і скідвае пыхлівых, якія пабудавалі сваё жыццё на марнасці, высакамернасці...”, - патлумачыў Францішак.
Папа заклікаў вернікаў спытаць сябе пра стан свайго хрысціянскага жыцця, колькі ў ім канкрэтыкі, а колькі пустых слоў, ці не будуюць яго часам на “пяску марнасці і пыхлівасці”.