Пошук

Падчас сустрэчы з асацыяцыяй “Ластаўкі – цытадэль міра” Падчас сустрэчы з асацыяцыяй “Ластаўкі – цытадэль міра” 

Францішак: свету патрэбныя лідары з новым менталітэтам

Папа прыняў на аўдыенцыі 3 снежня 2018 г. прадстаўнікоў асацыяцыі “Ластаўкі – цытадэль міра” (Rondine – Cittadella della Pace). Сустрэча была прымеркавана да 20-й гадавіны яе заснавання.

Францішак адзначыў, што асацыяцыя распрацавала эфектыўны метад трансфармацыі канфліктаў, дзякуючы якому моладзь вызваляецца з замкнёнасці і варожага стаўлення да асяроддзя, вяртаючыся да поўнага духоўнага, маральнага, культурнага і грамадскага жыцця.

Калі чалавека паважаюць у яго асноўных правах, у ім нараджаецца пачуццё абавязку паважаць правы іншых, спаслаўся Францішак на думку свайго папярэдніка, папы Яна ХХІІІ. Менавіта правы і абавязкі вядуць да ўсведамлення прыналежнасці да адной супольнасці, з іншымі людзьмі і з Богам. Таму ў нас ёсць пакліканне – несці і абвяшчаць мір як Добрую Навіну пра будучыню, дзе паважаюцца правы і годнасць кожнага, звярнуў увагу Пантыфік.

Рэпартаж з Клеменційскай залы Ватыкану

Папа лічыць, што свету патрэбныя лідары з новым менталітэтам: людзі, якія ўмеюць размаўляць і весці дыялог, якія не баяцца сесці з сваім праціўнікам за стол і прывесці свой народ да міру. “Для гэтага нам патрэбна пакора, а не пыха”, - падкрэсліў Францішак. Ён падзякаваў асацыяцыі за тое, што яна прапагандуе свой метад адначасова сярод грамадзян, палітычных лідараў, прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных арганізацый, паколькі мір – гэта адказнасць кожнага.

Папа заклікаў сваіх маладых гасцей, ніколі не губляць пакоры і ўмення здзіўляцца, захоўваць узаемны давер, і ператварыць гэта ўсё ў шчодрае служэнне агульнаму дабру.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 снежня 2018, 15:00