Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падтрымаў акцыю салідарнасці з дзецьмі Сірыі

Папа запаліў 2 снежня 2018 г. свечку салідарнасці з дзецьмі Сірыі. Ён зрабіў гэта падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, робячы ўнёсак у акцыю папскага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.

“Адвэнт – час надзей. Зараз я хачу падтрымаць надзею на мір дзяцей Сірыі, пацярпелых ад вайны, якая доўжыцца восем гадоў. Таму, прымаючы ўдзел у ініцыятыве фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, я запалю свечку, разам з многімі сірыйскімі дзецьмі і шматлікімі вернікамі ў свеце, якія цяпер запальваюць свае свечкі”, - сказаў Францішак.

Ён выказаў спадзяванне, што “гэтыя агеньчыкі надзеі знішчаць цемру вайны”. “Памолімся і дапаможам хрысціянам, якія застаюцца ў Сірыі і на Блізкім Усходзе ў якасці сведак міласэрнасці, прабачэння і прымірэння. Няхай полымя надзеі таксама дасягне ўсіх тых, хто пакутуе ў гэтыя дні па прычыне канфліктаў і напружанасці ў розных частках свету, блізкіх і далёкіх. Няхай малітва Касцёла дапамагае ім адчуць блізкасць Бога вернага і схіляе сумленне кожнага да шчырай прыхільнасці міру”, - заклікаў Пантыфік.

Папа запаліў свечку салідарнасці з дзецьмі Сірыі

Свечка, якую запаліў Святы Айцец, зрабіў сірыйскі майстар з горада Дамаск. На ёй змешчаны фатаграфіі 40 дзяцей, у большасці з Алепа, а таксама лагатып фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Пасярэдзіне надпіс “Мір дзецям – Сірыя 2018”.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 снежня 2018, 12:49