Пошук

Вокладка польскага выдання кнігі-інтэрв'ю Францішка Вокладка польскага выдання кнігі-інтэрв'ю Францішка 

Моц паклікання: кніга-інтэрв’ю з Святым Айцом Францішкам

3 снежня 2018 г. убачыць свет кніга-інтэрв’ю з Францішкам “Моц паклікання. Кансэкраванае жыццё сёння” – вынік больш чым чатырохгадзіннай размовы іспанскага місіянера Фернанда Прада з Папам.

На 120-ці старонках будзе ўтрымлівацца змест шчырага і адкрытага дыялогу, у цэнтры якога – кансэкраванае жыццё і выклікі, з якімі сутыкаецца Каталіцкі Касцёл сёння.

Фернанда Прада, дырэктар іспанскага выдавецтва хрысціянскай літаратуры “Publicaciones Claretianas”, сустрэўся з Пантыфікам 9 жніўня 2018 г. у Ватыкане. Суразмоўцы абмяркоўвалі тэму пакліканняў, казалі пра “сціплых законнікаў”, якія “ўвасабляюць тэалогію кансэкраванага жыцця, жывучы ім, молячыся аб ім”.

“Адным з найбольш сур’ёзных ворагаў, якіх мела і можа мець кансэкраванае жыццё”, Папа назваў клерыкалізм. “Гэта, як бачым, корань многіх праблем. Нават за выпадкамі злоўжыванняў, не кажучы пра іншыя формы нясталасці і неўрозаў, стаіць клерыкалізм. Трэба быць вельмі ўважлівымі да гэтага падчас працэсу фармацыі”, - перакананы Святы Айцец.

Тры раздзелы, з якіх складаецца кніга, – “Глядзець у мінулае з удзячнасцю”, “Жыць сёння з заўзятасцю”, “Глядзець у будучыню з надзеяй” – узнаўляюць тэмы абнаўленчага працэсу пад кіраўніцтвам Касцёла, вызначанага падчас II Ватыканскага Сабора.

[ Мы павінны глядзець у мінулае з удзячнасцю, толькі не так, нібы разглядаем музейны экспанат, але позіркам чалавека, які хоча адшукаць там корань натхнення ]

, - сказаў Святы Айцец.

Нягледзячы на тое, што спіс пытанняў быў высланы Пантыфіку загадзя, Францішак аддаў перавагу адкрытай, жывой размове, нават на вельмі складаныя тэмы.

Так, рэагуючы на феномен гомесексуалізму, Папа адзначыў, што гэта “вельмі сур’ёзнае пытанне, якое трэба з самага пачатку адпаведным чынам разбіраць з кандыдатамі, калі мае месца такі выпадак”. “Мы павінны быць патрабавальнымі. Такое ўражанне, што ў грамадстве нашых краін гомасексуалізм становіцца моднай з’явай, і такі менталітэт у пэўнай ступені ўплывае ў тым ліку і на жыццё Касцёла”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Каментуючы рост беднасці ў свеце, папа Францішак перасцярог перад іншай небяспекай – рызыкай “пэўнай ідэалагізацыі беднасці”. “Бедныя, калі паглядзім, маюць неверагодную здольнасць святкаваць. Яны не губляюць радасці, нават ва ўмовах найбольш моцнай беднасці. Гэта вельмі мяне кранае. Думаю, што мы павінны перажываць беднасць менавіта так: нязмушана, проста, шчыра турбуючыся пра тых, каму ў жыцці пашанцавала менш”, - заўважыў Францішак.

Разам з арыгінальным іспанамоўным выданнем у свет выйдуць пераклады кнігі “Моц паклікання. Кансэкраванае жыццё сёння” (La fuerza de la vocación. La vida consagrada hoy) на дзесяць моў.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 снежня 2018, 12:55