Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Пантыфік атрымаў першыя святочныя падарункі

Францішак атрымаў першыя падарункі з нагоды Божага Нараджэння. 19 снежня 2018 г. іх уручылі пілігрымы, якія ўдзельнічалі ў агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Праходзячы па Зале Паўла VI, Пантыфік затрымліваўся ля вернікаў для кароткага прывітання. Менавіта ў гэты момант, карыстаючыся нагодай, людзі ўручалі яму святочныя падарункі. Сярод іх былі і цёплыя зімовыя боты. Апрача таго, Папа атрымаў святочны торт з двума свечкамі з лічбамі 8 і 2, – так удзельнікі аўдыенцыі павіншавалі яго з нядаўнім Днём нараджэння.

“Набліжаецца Нараджэнне Пана Езуса. Няхай урачыстасць, што будзем адзначаць і сёлета, у святую ноч Яго Нараджэння, абудзіць у нас ласкавасць, якую Бог праявіў да ўсяго чалавецтва, калі ў Езусе не пагрэбаваў цалкам прыняць нашу чалавечую прыроду. Даверымся Марыі і Юзафу, каб навучылі нас прымаць гэты вялікі дар: Эмануэля, Бога-з-намі”, - заклікаў Папа, вітаючы ўдзельнікаў агульнай аўдыенцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 снежня 2018, 11:59